6 траўня 2024, панядзелак, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Украінскі крызіс - больш, чым рэгіянальны канфлікт

3
Браніслаў Камароўскі: Украінскі крызіс - больш, чым рэгіянальны канфлікт

Захад павінен дзейнічаць у дачыненні да Расеі больш рашуча і больш згуртавана.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падчас пасяджэння нямецкага бундэстага, спецыяльна прысвечанага 75-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны.

Украінскі крызіс - гэта «больш, чым рэгіянальны канфлікт», сказаў ён, падкрэсліўшы неабходнасць паслядоўна выконваць пастановы, прынятыя на апошнім саміце NАТО ва Уэльсе, а таксама ўмацавання альянсу на ўсходзе Еўропы, піша ZN.ua.

Палітыка запалохвання не супярэчыць супрацоўніцтву і дыялогу, мяркуе Браніслаў Камароўскі. «Часы мірных дывідэндаў пасля заканчэння халоднай вайны прайшлі», - сказаў ён.

З ягоных слоў, сёння ў Расеі парушаюць правы чалавека, прынцып вяршэнства закона і грамадзянскія свабоды. «На нашых вачах адбываецца адраджэнне нацыяналістычнай ідэалогіі, якая пад прыкрыццём лозунгаў аб абароне нацыянальных меншасцяў парушае правы чалавека і міжнароднае заканадаўства. Нам гэта занадта добра знаёма па 30-х гадах 20-га стагоддзя», - заявіў Камароўскі.

Польскі прэзідэнт таксама адзначыў паспяховы працэс прымірэння нямецкага і польскага народаў, паказаўшы, што праз 25 гадоў пасля падзення Берлінскай сцяны пакаленні маладых немцаў і палякаў вучацца і працуюць разам. «Што аб'ядноўвае нас, еўрапейцаў, так гэта перакананасць у неад'емным праве чалавека на ўласную годнасць», - заявіў Камароўскі.

Прэзідэнт Польшчы нагадаў, што Другая сусветная вайна прынесла неймаверныя пакуты мільёнам людзей у акупаваных нацыстамі краінах. Ён згадаў і пра страты і пакуты мірнага насельніцтва Нямеччыны і саюзных ёй краін.

Нагадаем, што Другая сусветная вайна пачалася ў верасні 1939 з ўварвання ў Польшчу гітлераўскай Германіі і сталінскага Савецкага Саюза.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках