6 траўня 2024, панядзелак, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыі БНФ адмовілі ў памяшканні для правядзення з'езду

14
Партыі БНФ адмовілі ў памяшканні для правядзення з'езду

Партыя БНФ сутыкаецца з масавымі адмовамі ў арэндзе памяшкання для правядзення XVI з'езду партыі, які прызначаны на 13 верасня.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БНФ.

«У арэндзе ўжо на розных падставах адмовілі амаль 20 палацаў культуры і канферэнц-залаў у Менску. У тым ліку, адмовіўся даць памяшканне і Палац культуры Менскага трактарнага завода, дзе праходзілі некалькі партыйных з'ездаў у апошнія гады.

Літаральна ўчора 9 верасня ў апошні момант адмовіліся выдзеліць памяшканне ў рэспубліканскім палацы культуры імя Шарко ў Менску, хоць па патрабаванні адміністрацыі гэтага памяшкання былі атрыманыя паперы з Менгарвыканкаму аб адсутнасці пярэчанняў з нагоды правядзення мерапрыемства.

У выніку правядзенне з'езда Партыі БНФ знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Управа Партыі БНФ тэрмінова шукае альтэрнатыўную пляцоўку. На гэты момант на з'езд БНФ вылучана каля 200 дэлегатаў», - адзначылі ў прэс-службе.

Сітуацыю пракаментаваў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

- Ніколі пры падрыхтоўцы з'ездаў БНФ мы не сутыкаліся з такімі масавымі адмовамі ў арэндзе памяшкання. Не выключаю, што гэтыя перашкоды ствараюцца, бо на пасяджэнні плануецца вызначэнне пазіцыі партыі што да будучых прэзідэнцкіх выбараў. Але я як старшыня партыі адказна заяўляю: як бы не хацелася нашым непрыяцелям, XVI справаздачна-выбарны з'езд Партыі БНФ пройдзе, - сказаў Аляксей Янукевіч.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках