6 траўня 2024, панядзелак, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Грозны: «Пазбавіць Расею ЧС? Спадары еўрапейцы, лепш увядзіце войскі»

9
Вячаслаў Грозны: «Пазбавіць Расею ЧС? Спадары еўрапейцы, лепш увядзіце войскі»

Украінскі футбольны трэнер мяркуе, што Захад, перш за ўсё, павінен аказаць Украіне вайсковую дапамогу.

Трэнер «Гаверлы» Вячаслаў Грозны ўсумніўся ў тым, што Украіна зможа прымусіць ФІФА і УЕФА прымяніць жорсткія санкцыі да РФС у сувязі з удзелам крымскіх каманд у другім дывізіёне чэмпіянату Расеі, піша gordonua.com.

«Пазбавіць Расею права на правядзенне чэмпіянату свету і выгнаць яе з ФІФА і УЕФА?! Не смяшыце мяне. «Газпром» - спонсар Лігі чэмпіёнаў. Гэтага ніколі не адбудзецца.

Я мала веру ў эфектыўнасць тых мер, якія з'яўляюцца галаслоўнымі. Гэтыя меры не абараняюць нашых патрыётаў і нашу краіну ад вайны, забойстваў і тэрарызму.

Трэба перайсці канкрэтна да вайсковай дапамогі, паставак зброі, закрыцця межаў. Не трэба балбатаць і казаць пра тое, што будзе у 2018 годзе, ці будуць расейскія клубы выступаць у еўракубках. У нас праз гэтую балбатню і пустазвонства гінуць людзі.

І Нямеччына, і Францыя ведаюць, што ідзе вайна, чые войскі на нашай тэрыторыі, але яны хаваюць галаву ў пясок і кажуць, што «мы Расею чагосьці там пазбавім ў далёкім 2018». Гэта нельга мяняць на жыццё людзей! Спадары еўрапейцы, нам ужо дрэнна, лепш увядзіце войскі і дапамажыце нам.

Мы патрыёты, мы ўсё роўна аб'яднаемся і пераможам! Ніякай «Новаросіі» і іншых «дэманаў» не будзе», - сказаў Грозны.

Нагадаем, што перамовы паміж РФС і ФФУ што да крымскага пытання пройдуць 18 верасня ў штаб-кватэры УЕФА.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках