6 траўня 2024, панядзелак, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зацверджаны новы склад Еўракамісіі

7
Зацверджаны новы склад Еўракамісіі

Новы прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер назваў яе новых чальцоў.

Пра гэта ён паведаміў у Брусэлі, перадае інфармагенцтва «Укрінфарм».

«Сёння я прадстаўляю каманду, якая верне Еўропу на шлях да стварэння працоўных месцаў і эканамічнаму росту...Я выпускаю на поле 27 гульцоў, кожны з якіх мае сваю адмысловую ролю ў маёй камандзе пераможцаў», - заявіў Жан-Клод Юнкер.

Пералік новых чальцоў Еўракамісіі і іх партфоліа, які ў кастрычніку яшчэ павінен зацвердзіць Еўрапарламент, наступны:

- Высокі прадстаўнік ЕЗ у знешніх справах і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнт - Федэрыка Магерыні (Federica Mogherini), Італія, 41 год;

- Першы віцэ-прэзідэнт у пытаннях удасканалення рэгулятарнай дзейнасці, міжінстытуцыённых стасункаў, вяршэнства права і Хартыі фундаментальных правоў ЕЗ - Франс Тымерманс (Frans Timmermans), Нідэрланды, 53 гады;

- Віцэ-прэзідэнт у пытаннях бюджэту і гуманітарных рэсурсаў - Крысталіна Георгіева (Kristalina Georgieva), Балгарыя, 61 год;

- Віцэ-прэзідэнт у пытаннях агульнага рынку лічбавых тэхналогій - Андрус Ансіп (Andrus Ansip), Эстонія, 57 гадоў;

- Віцэ-прэзідэнт у пытаннях энэргетычнага саюза - Аленка Братушак (Alenka Bratusek), Славенія, 44 гады;

- Віцэ-прэзідэнт у пытаннях еўра і сацыяльнага дыялогу - Валдзіс Дамброўскіс (Valdis Dombrovskis), Латвія, 42 гады;

- Віцэ-прэзідэнт у пытаннях стварэння працоўных месцаў, эканамічнага развіцця, інвестыцый і канкурэнтнай магчымасці - Юркі Катайнен (Jyrki Katainen), Фінляндыя, 42 гады;

- Еўракамісар у пытаннях сельскай гаспадаркі і сельскага развіцця - Філ Хоган (Phil Hogan), Ірландыя, 54 гады;

- Еўракамісар у пытаннях клімату і энэргетыкі - Мігель Арыас Канет (Miguel Arias Canete), Гішпанія, 64 гады;

- Еўракамісар у пытаннях канкурэнтнай магчымасці - Маргрэтэ Вестагер (Margrethe Vestager), Данія, 46 гадоў;

- Еўракамісар у пытаннях лічбавай эканомікі і грамадства - Гюнтэр Этынгер (Gunther Oettinger), Нямеччына, 60 гадоў;

- Еўракамісар у фінансава-эканамічных справах, падатках і мытных саюзах- П'ер Маскавіцы (Pierre Moscovici), Францыя, 56 гадоў;

- Еўракамісар у пытаннях адукацыі, культуры, моладзі і грамадзянства - Тыбар Наўрачыч (Tibor Navracsics), Вугоршчына, 46 гадоў;

- Еўракамісар у пытаннях занятасці, сацыяльных спраў, прафесійных навыкаў і працоўнай мабільнасці - Марыян Ціс (Marianne Thyssen), Бельгія, 58 гадоў;

- Еўракамісар у пытаннях навакольнага асяроддзя, марскіх спраў і рыбалоўства - Карменю Вела (Karmenu Vella), Мальта, 64 гады;

- Еўракамісар у пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства і перамоў у пашырэнні - Ёханэс Хан, (Johannes Hahn) Аўстрыя, 56 гадоў;

- Еўракамісар у пытаннях фінансавай стабільнасці, фінансавых паслуг і саюза рынкаў капіталу - Джонатан Хіл (Jonathan Hill), Вялікая Брытанія, 53 гады;

- Еўракамісар у пытаннях аховы здароўя і прадуктовай бяспекі - Вітэніс Андрыўкаіціс (Vytenis Andriukaitis), Літва, 63 гады;

- Еўракамісар у пытаннях гуманітарнай дапамогі і рэагавання на крызісныя сітуацыі - Крыстас Стыліанідзес (Christos Stylianides), Кіпр, 56 гадоў;

- Еўракамісар у пытаннях унутранага рынку, прамысловасці, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва - Эльжбета Бянькоўская (Elzbieta Bienkowska), Польшча, 50 гадоў;

- Еўракамісар у міжнародным супрацоўніцтве і стабільным развіцці - Невен Міміца (Neven Mimica), Харватыя, 60 гадоў;

- Еўракамісар у пытаннях юстыцыі, абароны правоў спажыўцоў і гендэрнай роўнасці - Вера Юрава (Vera Jourovа), Чэхія, 49 гадоў;

- Еўракамісар у пытаннях міграцыі і ўнутраных спраў - Дзімітрыс Аўрамапулас (Dimitris Avramopoulos), Грэцыя, 61 год;

- Еўракамісар у пытаннях рэгіянальнай палітыкі - Корын Крэту (Corina Cretu), Румынія, 47 гадоў;

- Еўракамісар у пытаннях навукова-даследчай дзейнасці і інавацый - Карлас Маедас (Carlos Moedas), Партугалія, 43 гады;

- Еўракамісар у пытаннях гандлю - Сесілія Мальмстрэм (Cecilia Malmstrоm), Швецыя, 46 гадоў;

- Еўракамісар у пытаннях транспарту і космасу - Мараш Шэўчавіч (Maros Sefcovic), Славакія, 48 гадоў.

 

AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках