6 траўня 2024, панядзелак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі ў Расеі абвясцілі галадоўку праз малы заробак

13
Медыкі ў Расеі абвясцілі галадоўку праз малы заробак

Пракуратура пацвердзіла, што медыкам недаплачваюць.

Супрацоўнікі станцыі хуткай дапамогі ў Уфе абвясцілі галадоўку, патрабуючы павысіць ім заробак. Шасцёра медыкаў былі абураныя тым, што сума выплат не дасягае таго ўзроўню, які ім абяцалі. Пры гэтым лекары, якія на знак пратэсту збіраюцца піць толькі ваду, не будуць спыняць працаваць, распавёў учора "Інтэрфаксу" аргсакратар прафсаюза медыкаў "Дзеянне" Андрэй Канавал.

З ягоных слоў, удзельнікі акцыі просяць аднавіць 100% аплаты "начных гадзін", павысіць стаўку ў выпадку ўнутранага сумяшчальніцтва, увесці даплаты за працу ў неўкамплектаваных брыгадах і за інтэнсіўнасць працы. Галадоўка лекара, фельчара, трох медсясцёр і медбрата ў вольны ад працы час праходзіць у трохпакаёвай кватэры, з яе на наступным тыдні плануецца арганізаваць вэб-трансляцыю (калі да таго часу патрабаванні галадоўнікаў не будуць задаволеныя).

Улады горада называлі пратэст правакацыяй. Начальнік упраўлення аховы здароўя гарадской адміністрацыі Альфія Аўзалетдзінава распавяла, што паводле кожнага з 16 патрабаванняў медыкаў "распрацаваны план мерапрыемстваў", але медыкі гэтага не ацанілі. Чыноўніца выказала здагадку, што прычынай галадоўкі стала "спроба расхістаць сітуацыю ў рэспубліцы". Але Канавал заявіў, што адміністрацыя пакуль не запрашала галадоўнікаў за стол перамоваў.

Галоўны лекар станцыі хуткай дапамогі Уфы Марат Зіганшын заявіў парталу Proufu.ru, што заробак аднаго з магчымых удзельнікаў страйку складае больш за 44 тысяч рублёў, а медсёстры атрымліваюць 27 тысяч (што вышэй за сярэдні месячны заробак медыкаў у Башкірыі).

У той жа час іншая заява Зіганшына некалькі супярэчыла першай: з ягоных слоў, у акцыях пратэсту ўдзельнічаюць у асноўным тыя супрацоўнікі, заробкі якіх, сапраўды, невысокія - праз тое, што яны толькі прыйшлі ў прафесію.

Галоўны лекар станцыі хуткай дапамогі удакладніў, што патрабаванні пратэстуючых налічваюць 16 пунктаў. Частка з іх, са слоў галоўнага лекара, ужо выкананая: у прыватнасці, адноўленая даплата за начныя дзяжурствы. Іншыя патрабаванні разглядаюцца.

Пракуратура Башкірыі сёння выявіла шэраг грубых парушэнняў працоўнага заканадаўства на станцыі хуткай дапамогі Уфы.

Як указвае прэс-служба ведамства, для медыкаў быў незаконна адменены падвышаючы каэфіцыент да зарплаты, які належыць маладым спецыялістам, зменшаны памеры стымулюючых выплат за работу ў начны час. А змяненні ў калектыўную дамову і палажэнне аб аплаце працы ўнесеныя без узгаднення з прафсаюзам. "Пры гэтым галоўны лекар станцыі захаваў за сабой права на атрыманне стымулюючых выплат", - адзначылі ў пракуратуры.

У адрас кіраўніцтва медыцынскай установы вынесена папярэлжанне і патрабаванне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, акрамя таго, станцыя і асабіста галоўны лекар аштрафаваныя. Пасля гэтага калектыўная дамова была зноў перагледжаная, даплаты за начныя дзяжурствы і маладым спецыялістам адноўленыя, а галоўны лекар вярнуў у касу 120 тысяч рублёў стымулюючых выплат.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках