6 траўня 2024, панядзелак, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея жадаюць стварыць «аналаг шэнгенскай візы»

27
Беларусь і Расея жадаюць стварыць «аналаг шэнгенскай візы»

Аб'яднаная віза па тыпу шэнгенскай можа быць уведзеная ў рамках «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі.

Пра гэта паведаміў дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы» Рыгор Рапота, паведамляе РІА «Новости».

Шэнгенская віза дае магчымасць наведваць усякую з еўрапейскіх краін-удзельніц пагаднення грамадзянам іншых дзяржаў без кантролю на ўнутраных сухапутных, водных і паветраных межах.

«У нас сапраўды пры высокай ступені інтэграцыі візавая палітыка ў кожнага свая. І гэта стварае нейкія нязручнасці бізнэсу і не толькі, бо вельмі часта турыстычныя маршруты перасякаюць мяжу. Карацей кажучы, праблема ёсць», - сказаў Рапота падчас пасяджэння на бізнэс-саміце ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Ён адзначыў, што ўжо правёў кансультацыі ў МЗС дзвюх краін. «Я мяркую, што нейкі аналаг шэнгенскай візы мы паспрабуем стварыць. Цяпер гэта пытанне прапрацоўваецца. Думаю, што ў гэтым годзе будуць нейкія першыя сігналы на тое, наколькі рэальна гэта зрабіць», - адзначыў дзяржсакратар.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках