6 траўня 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меджліс заклікаў жыхароў Крыму да байкоту выбараў

5
Меджліс заклікаў жыхароў Крыму да байкоту выбараў

Кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рафат Чубараў заклікаў жыхароў анэксаванага Крыму байкатаваць выбары 14 верасня.

Ён назваў іх імітацыяй выбарчага працэсу і несапраўдным волевыяўленнем, паведамляе "Голас Крыму".

Са слоў лідара Меджліса, людзей, асабліва ў вёсках, запалохваюць, ціснуць на іх і прымушаюць грамадзян АРК ісці на галасаванне. "Няма выбараў, ёсць імітацыя. Частка людзей пойдзе супраць сваёй волі на выбары, асабліва ў вёсках. Паколькі тыя людзі, якім пастаўлена задача забяспечыць высокі працэнт тых, хто галасуе, проста ходзяць па дамах і кажуць, што са спісамі тых, хто выйдзе ці не выйдзе на выбары, будуць потым працаваць адпаведныя структуры, - сказаў Чубараў. - Мы заклікалі ўсіх крымскіх татараў, ды і ўсіх іншых людзей у Крыме, то бок усё насельніцтва Крыму, байкатаваць выбары як тыя, што не прынясуць на крымскую зямлю ні спакою, ні міру".

Выбары дэпутатаў "Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Крым" першага склікання прызначаныя Пуціным на 14 верасня 2014.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках