6 траўня 2024, панядзелак, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўбачаць палярнае ззянне

3

Сёння гэта атмасферная з'ява можа назірацца нават на поўдні краіны праз два магутныя выбліскі на Сонцы.

Пра гэта пішуць сайты, прысвечаныя астраноміі ва ўсім свеце (пераклад і дайджэст - charter97.org).

Так, Space.com паведамляе пра вельмі магутныя выбліскі на Сонцы, якія ў гэты момант дасягнулі Зямлі і бамбуюць яе, што можа прывесці да нізкашыротнага палярнага ззяння. Гаворыцца пра два магутныя выкіды каранарнай масы з паверхні Сонца, першы з якіх адбыўся 8 верасня і на гэты момант ужо дасягнуў Зямлі. Другая магутная ўспышка адбылася ў сераду і дасягне нашай планеты як раз бліжэйшай ноччу.

«Пры ўмовах чыстага неба палярныя ззянні будуць даступныя для назіранняў у ноч з пятніцы на суботу», - сказаў дырэктар астранамічных прагнозаў у Каларада Томас Бергер. Таксама ён адзначае, што моманты, калі дзве ўспышкі такой магутнасці адбываюцца адна за адной, вельмі рэдкія. Гэтыя патокі сонечнага ветру могуць прадстаўляць пагрозу для спадарожнікаў і астранаўтаў у космасе, а таксама могуць пашкодзіць тэхніку, звязаную з камунікацыяй і навігацыяй і нанесці шкоду энэргаразмеркавальнікам на паверхні Зямлі.

Назіраць палярнае ззянне можна будзе ў паўночнай частцы неба. Рэкамендуецца выставіць доўгую экспазіцыю на камеры і паспрабаваць зняць неба: матрыца фотаапарата зможа перадаць нябачныя для вока светлавыя ваганні начнога неба.

Вядома, што ў нармальных умовах палярныя ззянні неўласцівыя шыротам, у якіх размешчана Беларусь. Хоць падчас высокай сонечнай актыўнасці часам «шанцуе» Віцебскай вобласці, звычайна палярныя ззянні адбываюцца на шыротах 67-70°. Мяркуецца, што ў дні накшталт сённяшняга палярныя ззянні могуць быць прыкметныя паўсюдна на планеце аж да трапічных шырот.

Калі вам атрымаецца сфатаграфаваць гэту рэдкую нябесную з'яву, дасылайце вашы фатаграфіі ў рэдакцыю charter97.org.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках