5 траўня 2024, Нядзеля, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узяліся за яйкі

8
Узяліся за яйкі

У Беларусі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем больш за ўсё падаражэлі яйкі.

Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БелТА.

Больш за ўсё ў жніўні выраслі кошты на яйкі - на 3,9% (у параўнанні са снежнем 2013 на 4,7%), а таксама на масла, якое стала даражэйшым на 1,2%.

Мяса і птушка падаражэлі на 0,9%, рыба і морапрадукты на 0,8%, хлеб і хлебабулачныя вырабы на 0,6%, малако і малочныя прадукты на 0,4%. А бульба ў жніўні стала таннейшай на 27,6%, садавіна - на 2,3%, гародніна - на 16,8%.

Агулам харчовыя тавары ў жніўні ў параўнанні з ліпенем 2014 падаражэлі на 0,4%, са снежнем 2013 - на 15,2%. Як адзначылі ў Белстаце, індэкс коштаў вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем склаў 99%, са снежнем 2013 - 112,5%, у тым ліку ў раслінаводстве - адпаведна 94,9% і 102,7%, жывёлагадоўлі - 100,3% і 116,1%.

Кошты на нехарчовыя тавары ў жніўні ў параўнанні з ліпенем 2014 павысіліся ў сярэднім на 1,3%, са снежнем 2013-га - на 4,9%.

Больш за ўсё падаражэў бензін, кошт на яго вырас на 4,2%, а ў параўнанні са снежнем 2013 - на 9,9%. Медыкаменты ў апошні месяц лета падаражэлі на 2,5% у параўнанні з ліпенем і на 13,5% у параўнанні са снежнем, сінтэтычныя мыйныя сродкі - на 2,4% і на 10,5% адпаведна. Патаннелі ў жніўні ровары і матацыклы - на 1,2%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках