5 траўня 2024, Нядзеля, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк: Канчатковай мэтай прэзідэнта РФ з'яўляецца захоп усёй Украіны

16
Яцанюк: Канчатковай мэтай прэзідэнта РФ з'яўляецца захоп усёй Украіны

Цяпер жа Пуціну патрэбен калідор праз Адэскую вобласць у Прыднястроўе.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк перакананы, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін хоча стварыць замарожаны канфлікт на Данбасе і калідор праз Адэскую вобласць у Прыднястроўе.

Пра гэта ён сказаў на 11-й Штогадовай сустрэчы Ялцінскай Еўрапейскай Стратэгіі (YES) у Кіеве, паведамляе УНІАН.

Яцанюк выказаў меркаванне, што канчатковай мэтай прэзідэнта РФ з'яўляецца захоп усёй Украіны.

«Ён не можа змірыцца з думкай, што Украіна стане часткай вялікай еўрапейскай супольнасці, ён хоча аднавіць Савецкі Саюз», - сказаў прэм'ер.

З ягоных слоў, першым этапам плана Пуціна была анэксія Крыма, другім - стварэнне замарожанага канфлікту на Данбасе, трэці крок - калідор праз Адэскую вобласць у Прыднястроўе.

«Спачатку Пуцін пастанавіў анэксаваць Крым, цяпер ён хоча, каб быў замарожаны канфлікт на Данбасе, па-трэцяе, ён захоча калідор праз Адэсу ў Прыднястроўе», - сказаў ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках