5 траўня 2024, Нядзеля, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 спосабаў схуднець без дыеты

8
10 спосабаў схуднець без дыеты

Дыета - адно гэтае слова палохае і наганяе апетыт, таму худнеем без яе!

Такім чынам, што трэба рабіць, як трэба жыць, каб худнець а слова «дыета» выкрасліць назаўсёды са свайго звароту, піша zdorovia.com.ua.

1. Адцягнуцца. Калі заняцца любімай справай, свядомасць пераключыцца на нешта больш цікавае, чым спажыванне ежы.

2. Трымаць здаровую ежу паблізу. Хай на талерцы побач з кампутарам будуць не печыва, цукеркі і каўбаса, а гародніна і садавіна.

3. Даўжэй спаць. Даказана, што калі чалавек спіць менш за 5 гадзін у дзень, ягоная вага мінімум на траціну большае, чым пры 7-гадзінным сне.

4. Eсцi седзячы. Высвятляецца, у сядзячым становішчы чалавек есць больш свядома, а бяздумнае паглынанне ежы, напрыклад, падчас фуршэту - гэта галоўны вораг пахудання.

5. Салату есці ў апошнюю чаргу. Ідэальна, калі гэта будзе ваша вячэра.

6. Навучыцца расслабляцца. Чым менш у вашым жыцці стрэсу, тым менш лішніх кілаграмаў.

7. Забыцца пра дыетычную газаваную ваду. Ад яе таксама папраўляюцца, прычым адчувальна! 10 гадоў штодзённага ўжывання адной шклянкі гэтага напою прывядзе да таго, што памер таліі вырастае на 70%.

8. Зрабіць простую ваду ўлюбёным напоем.

9. Абмежаваць колькасць ёгуртаў. Не варта зусім выключаць ёгурты з рацыёну, але адной порцыі у дзень цалкам дастаткова.

10. Выбіраць паміж алкаголем ці дэсертам. Калі за вячэрай вы выпіваеце пару куфляў віна, і яшчэ і з'ядаеце дэсерт, то ваш арганізм атрымлівае ад 500 да 1000 калорый дадаткова. Калі не хочаце лішніх калорый, спыніцеся на чымсьці адным.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках