4 траўня 2024, Субота, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Швецыі: Масква парушае дамоўленасць аб рэжыме спынення агню?

3
Кіраўнік МЗС Швецыі: Масква парушае дамоўленасць аб рэжыме спынення агню?

Пацвярджэнне інфармацыі аб спробе захопу расейскімі войскамі аэрапорта ў Данецку будзе азначаць парушэнне Расеяй рэжыму спынення агню.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт.

«Расейскія войскі спрабуюць захапіць Данецкі аэрапорт? Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, то гэта будзе азначаць, што Масква парушае дамоўленасць аб рэжыме спынення агню», - напісаў ён у сваім Twitter у суботу.

Раней кіраўнік групы «Информационное сопротивление» Дзмітрый Тымчук паведаміў, што за дзень на Данбасе зафіксавана блізу 40 абстрэлаў сіл АТА з боку расейскіх войскаў і баевікоў.

«А 19.00 быў праведзены масіраваны штурм пазіцый украінскіх войскаў у раёне аэрапорта ў Данецку. Штурм быў адбіты. Пасля гэтага тэрарысты двойчы абстралялі аэрапорт з ствольнай артылерыі і мінамётаў», - адзначыў Д.Тымчук.

Як паведамлялася, 5 верасня ў Менску было падпісанае пагадненне аб спыненні агню на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках