5 траўня 2024, Нядзеля, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны зух зладзіў гонкі з ДАІ на трасе Менск-Гародня

6

Жыхар Гародні пасварыўся з жонкай і ехаў да мамы.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

«Не падпарадкаваўся пададзенаму інспектарам жазлом сігналу аб прыпынку і імкліва павялічыў хуткасць, відавочна перавышаючы максімальна дазволеную. Рухала ім не родавае пачуццё, а жаданне сысці ад адказнасці. Адарваўся на прыстойную адлегласць, але зразумеў, што сысці па дарозе Менск-Гародня не атрымаецца. Звярнуў у Скідзель, дзе таксама імчаўся з шалёнай хуткасцю. Перасякаў суцэльную лінію разметкі, праехаў пад знак «Уезд забаронены», пакуль у чарговы раз не з’ехаў на абочыну. Што прычынілася да развароту і заносу аўтамабіля», - гаворыцца ў паведамленні.

Кіроўца цудам праскочыў міма сустрэчнага трактара і ў левым кювеце ўрэзаўся ў дрэва. Утрыманне алкаголю ў арганізме затрыманага перавысіла больш чым у пяць разоў дапушчальную норму. На яго склалі некалькі пратаколаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках