5 траўня 2024, Нядзеля, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белдзяржхарчпрам» абавязаў піўзаводы закупляць хмель у СП з Маларыты

7
«Белдзяржхарчпрам» абавязаў піўзаводы закупляць хмель у СП з Маларыты

Прадпрыемства «Бізон» не можа само прадаць вырашчаны хмель.

Яно было створана больш за 20 гадоў таму. Першы час дапамагалі немцы, а затым «Бізон» стаў развівацца сам, піша «Вячэрні Брэст».

Прадпрыемства вырабляе ў год 50 тон хмелевых шышак, неабходных для выпуску піва. Патрэба ж піўзаводаў краіны ў гэтым «прадукце» складае каля 200 тон у год. Але атрымліваецца парадокс. «Бізон» не можа прадаць вырашчаны хмель. Прынамсі, такое бывала ў папярэднія гады.

Аднак сітуацыя можа змяніцца ўжо бліжэйшым часам. На апошняй нарадзе намеснік кіраўніка канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Макоўскі, па сутнасці, абавязаў піўзаводы краіны браць Маларыцкі хмель. Прынамсі, вызначыцца з колькасцю і ўкласці доўгатэрміновыя дамовы на пастаўку. Гэта закранула «Брэсцкае піва», «Аліварыю» і Heineken.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках