5 траўня 2024, Нядзеля, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ назвалі верагодных кандыдатаў на пасаду кіраўніка МЗС Польшчы

СМІ назвалі верагодных кандыдатаў на пасаду кіраўніка МЗС Польшчы

У бліжэйшы панядзелак прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі даручыць стварэнне новага ўрада прэм'ер-міністру Эве Копач.

Новы Савет міністраў будзе скліканы 22 верасня.

Як паведамляе «Gazeta Wyborcza», міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі можа стаць маршалкам Сейма. А яго месца можа заняць, хутчэй за ўсё, былы віцэ-прэм'ер і міністр фінансаў Яцэк Растоўскі, піша Gazeta Prawna (пераклад - charter97.org).

Менавіта Растоўскі называецца часцей за ўсё ў польскіх СМІ ў якасці кандыдата на пасаду новага шэфа польскай дыпламатыі.

- Я нічога пра гэта не ведаю, - пракаментаваў Яцэк Растоўскі тэлеканалу TVN24 інфармацыю аб тым, што ён павінен прыйсці на месца Радаслава Сікорскага ва ўрадзе Эвы Копач.

Прозвішча Растоўскага сярод кандыдатаў на пасаду міністра замежных спраў называюць таксама на партале тэлеканала TVP.pl. Як паведамляецца, Сікорскі аддае перавагу заняць прэстыжны пост у Сейме, чым быць падначаленым Копач ва ўрадзе. Нагадваецца, што Браніслаў Камароўскі таксама быў маршалкам Сейма і стаў прэзідэнтам Польшчы, а Эва Копач стала прэм'ер-міністрам.

TVP, аднак, пералічвае і іншыя прозвішчы кандыдатаў на пасаду кіраўніка МЗС: былога еўрапарламентарыя Паўла Залеўскага, якога нібыта падтрымоўвае польскі прэзідэнт і Рышарда Шнепфа, амбасадара Польшчы ў ЗША.

Тыдзень таму на сайце WPolityce пералічваліся і іншыя кандыдаты: прафесар Адам Ротфэльд, міністр замежных спраў у 2005 годзе і экспэрт у сферы міжнароднай бяспекі. Гаварылася таксама пра Ежы Казмінскага, былога пасля ў Вашынгтоне, які браў удзел у перамовах што да ўваходу Польшчы ў структуры NАТO, старшыню Польска-Амерыканскага Фонду Свабоды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках