5 траўня 2024, Нядзеля, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тоні Блэр: Сіла Украіны ў салідарнасці з ёй ЕЗ і ЗША

10
Тоні Блэр: Сіла Украіны ў салідарнасці з ёй ЕЗ і ЗША

Экс-прэм'ер Вялікай Брытаніі Тоні Блэр мяркуе, што сіла Украіны ў падтрымцы з боку ЗША і ЕЗ.

Перамовы аб міры ва Украіне, як і ў любым канфлікце, могуць быць толькі з пазіцыі сілы. Пра гэта сказаў былы прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тоні Блэр на саміце «YES» у Кіеве, піша ZN.ua.

Пры гэтым, з ягоных слоў, сіла Украіны ў канфлікце заключаецца ў тым, што яе падтрымлівае Еўразвяз і ЗША. «Вельмі важна, каб Захад не страціў цікавасць да канфлікту ва Украіне. Ёсць асцярогі, што з часам падтрымка з боку ЕЗ і ЗША паменшыцца. Але мне здаецца, што гэтага не адбудзецца. Захад падтрымае Украіну і фінансава, і палітычна, - сказаў Блэр. - Трэба, каб усе стораны зразумелі, што Украіна незалежная і свабодная краіна. Украінскі народ павінен сам вызначаць, якой будзе яго будучыня. І чым хутчэй усе гэта зразумеюць, тым хутчэй будзе мір».

Блэр таксама дадаў, што паводле яго пераканання Украіна - гэта частка Еўропы і павінна «ўвайсці ў агульны еўрапейскі дом».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках