5 траўня 2024, Нядзеля, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малітва» Мулявіна прагучала ў выкананні гурту Naka (Відэа)

10

12 верасня ў клубе Re:Public адбыўся вялікі канцэрт удзельнікаў праекта «Re:Песняры».

Вядучыя беларускія музыкі выканалі свае лепшыя песні і свае версіі твораў знакамітага ансамбля, якому споўнілася 45 гадоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Чатырохгадзінны праект пачаў Зміцер Вайцюшкевіч з кампаніяй. Гэта быў першы афіцыйна дазволены выступ выканаўцы за апошнія некалькі гадоў. Кожны з удзельнікаў прадставіў трэк, падрыхтаваны для праекту «Re:Песняры», а таксама выканаў выбраныя творы са свайго рэпертуару.

Спецыяльным госцем мерапрыемства стаў беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», які падрыхтаваў да канцэрту дынамічны сэт з лепшых хітоў за 45-гадовую гісторыю.

Вёў канцэрт лідар гурту «Палац» Алег Хаменка.

Спявачка Анастасія Шпакоўская з гурту Naka выканала знакамітую «Малітву», але адзначыла, што аўтар музыкі не даў згоду на ўключэнне гэтай песні ў праект, таму песня ў такой інтэрпрэтацыі выконваецца першы і апошні раз.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках