5 траўня 2024, Нядзеля, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маршруты транспарту ў Малінаўцы зменяцца

1
Маршруты транспарту ў Малінаўцы зменяцца

У сувязі з адкрыццём станцыі метро «Малінаўка» ўносяцца змены ў працу наземнага транспарту.

З 17 верасня змяняецца траса аўтобуснага маршруту №96 «ДС Малінаўка-4 - ст. м. «Пятроўшчына». Рух аўтобусаў арганізуецца з рухам па вул. Ясеніна, (пр. м. «Малінаўка»), пр-т Дзяржынскага, МКАД, вул. Курчатава да філіяла БДУ ў абодвух кірунках. Маршруту прысвойваецца новая назва «ДС Малінаўка-4 - філіял БДУ», піша БелаПАН.

З 20 верасня змяняецца траса аўтобуснага маршруту №6 «ДС Дружная - С.Кавалеўскай». Ад канчатковага пункта «С.Кавалеўскай» маршрут працягваецца па зав. С.Кавалеўскай, вул. Сямашкі, Каралінскай, Я.Чачота, Ясеніна, Слабадской (праз мікрараён Малінаўка-9) да кальца Малінаўка-8. Маршруту прысвойваецца новая назва «ДС Дружная - Малінаўка-8».

Таксама змяняецца траса аўтобуснага маршруту №103 «ДС Малінаўка-4 - Брылевічы». Рух аўтобусаў у абодвух кірунках арганізуецца па вул. Слабадской, Ясеніна, Я.Чачота, Каралінскай, Сямашкі, Голубева да ДС Паўднёва-захад. Маршруту прысвойваецца новая назва «ДС Паўднёвы Захад - ДС Малінаўка-4».

Новы маршрут руху і ў аўтобусаў №75 ад ДС Малінаўка-4 арганізуецца па дзеючай трасе толькі да ст. м. «Пятроўшчына». Маршруту прысвойваецца новая назва «ДС Малінаўка-4 - ст.м. «Пятроўшчына».

Таксама змяняецца траса тралейбуснага маршруту №47. З боку прасп. Любімава рух тралейбусаў будзе арганізаваны па вул. Рафіева, Ясеніна да ДС Малінаўка-4.

З 22 верасня скасоўваецца аўтобусны маршрут №120Э «ДС Дружная - Малінаўка-8».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках