5 траўня 2024, Нядзеля, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Варшаве пройдзе беларуская імша

Заўтра ў Варшаве пройдзе беларуская імша

У польскай сталіцы пройдзе імша на беларускай мове.

Яна адбудзецца ў касцёле Айцоў Базыльянаў 14 верасня (вуліца Мядовая, 16). Пачатак — а 14 гадзіне. Пра гэта паведамляе ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» «Беларуская нацыянальная памяць».

«14 верасня - нядзеля і свята Ўзвышэння пачэснага і жыватворчага крыжа, Святая літургія. У гэты дзень адбываецца рэдкі і прыгожы абрад Узвышэньня Крыжа, не прапусьціце! Школьнікі і студэнты атрымаюць асаблівае блаславеньне на новы навучальны год. Запрашаем 14 верасьня, а 14 гадзіне ў царкву айцоў Базыльянаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках