5 траўня 2024, Нядзеля, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ДНР: Вайна працягваецца, мы ў Менску проста назіралі

42
Тэрарысты ДНР: Вайна працягваецца, мы ў Менску проста назіралі

Верхаводы афіцыйна адмовіліся выконваць перамір'е ў Данбасе.

Аб гэтым, у прыватнасці, сказаў «спікер» «Вярхоўнага савету ДНР» Барыс Літвінаў. Ён заявіў, што прадстаўнікі самаабвешчаных «рэспублік» на перамовах у Менску былі ўсяго толькі назіральнікамі. Відэа з яго прэс-канферэнцыі з'явілася ў сетцы, піша "Обозреватель".

З ягоных слоў, «прэм'ер-міністры ДНР і ЛНР» Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі «не з'яўляліся наўпрост удзельнікамі трохбаковай сустрэчы».

«Напэўна, можна разглядаць гэты дакумент як аснову магчымых будучых перамоваў», дапусціў «спікер» «Вярхоўнага савету ДНР», але выконваць усе яго 12 пунктаў цяпер «не ўяўляецца магчымым», - заявіў Літвінаў.

Пры гэтым ён назваў дасягнутыя дамоўленасці «пратаколам аб намерах».

«Я б назваў яго пратаколам аб намерах, што да кожнага з гэтых пунктаў, трэба сядаць і размаўляць», - заявіў Літвінаў.

Сёння ж іншы верхавод ДНР Андрэй Пургін паведаміў, што баевікі працягнуць барацьбу за тое, каб выйсці са складу Украіны. «Палітычнага саюза з Украінай не будзе адназначна...Мы не можам пераступіць праз кроў. Людзі заплацілі тысячамі жыццяў, людзі заплацілі пакутамі, бязвіннымі ахвярамі. Я не бачу наогул ніякіх варыянтаў якога-небудзь палітычнага саюза з Украінай», - сказаў Пургін у інтэрв'ю тэлеканалу Расея-1.

Нагадаем, 5 верасня ў Менску кантактная група з удзелам Леаніда Кучмы, ДНР і ЛНР, а таксама АБСЕ падпісала пратакол аб спыненні агню на Данбасе з 18:00 у гэты ж дзень. Таксама прэзідэнт Украіны заявіў, што на базе дасягнутых дамоўленасцей аб спыненні агню на ўсходзе Украіны будзе пачаты абмен палоннымі і выпрацавана «дарожная карта», у рамках якой будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў у дээскалацыі сітуацыі.

Нягледзячы на дасягнутыя дамоўленасці, баевікі і расейскія войскі працягвалі баявыя дзеянні на розных участках фронту. Інфармацыя пра гэта з'яўлялася кожны дзень. У прыватнасці, сёння паведамлялася аб баях пад Данецкам. Раней паступіла інфармацыя аб канцэнтрацыі расейскіх войскаў ля Перакопа.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках