5 траўня 2024, Нядзеля, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава правяла ў Менску «гарадскі біятлон»

8

Свята прайшло 13 верасня ў менскім парку імя Горкага.

Ініцыятарам правядзення яго выступіла славутая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава, паведамляе БелаПАН.

Кожны жадаючы, які загадзя прайшоў рэгістрацыю, можа паўдзельнічаць у сапраўдным летнім біятлоне з агнявымі рубяжамі і штрафнымі коламі за промахі. Кожную гадзіну ў парку стартуе эстафета - мужчынская, жаночая, мікст, сярод падлеткаў і нават сямейная. Каб узяць у ёй удзел, неабходна было сабраць каманду і падаць заяўку.

Акрамя самога біятлону ў рамках свята праходзіць выстава карцін мастака Паўла Рашчынскага. Юнак з сіндромам ДЦП малюе выдатныя карціны пальцам нагі. Адкрылася таксама Майстэрня мастакоў, дзе кожны можа паспрабаваць сябе ў маляванні. У парку можна заняцца ёгай, пагуляць у бадмінтон, фрысбі, пінг-понг, пакатацца на ровары.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках