5 траўня 2024, Нядзеля, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гутар: Мы паказваем годную гульню і прэтэндуем на чэмпіёнства

5
Гутар: Мы паказваем годную гульню і прэтэндуем на чэмпіёнства

Галкіпер менскага «Дынама» падзяліўся меркаваннем аб наведвальнасці матчаў сталічнай каманды.

Аляксандр Гутар расказаў пра гэта ў інтэрв'ю «Трыбуны».

- Калі загаварылі аб заўзятарах, напэўна, ты заўважыў, што ў «Дынама» фанатаў стала значна менш.

- Так, і гэта вельмі хвалюе. Я ўжо не першую гульню задаюся пытаннем, чаму не ходзяць яны на стадыён. Быццам бы, каманда паказвае годную гульню, дамагаецца выніку, рэальна прэтэндуе на першае месца ў чэмпіянаце, упершыню прабілася ў групу Лігу Еўропы. Але чамусьці ўсё роўна заўзятары не радуюць нас наведвальнасцю.

У мінулым годзе іх была велізарная колькасць на матчах чэмпіянату. Я ўжо не кажу пра фінал Кубка Беларусі, іх было ў Жодзіна цэлае войска. Што здарылася ў гэтым годзе? Я не магу адказаць на гэтае пытанне. Я спадзяюся, што сітуацыя выправіцца, будуць у большай колькасці прыходзіць і падтрымліваць «Дынама». Таму што гэта гонар сталіцы, гонар краіны. Каманда з імем. Вельмі крыўдна, што так мала людзей ходзіць на нашыя матчы. Нават на гістарычную гульню з «Насьёналь» прыехала вельмі мала заўзятараў. Мне незразумела крыху. Будзем спадзявацца, што на матчах Лігі Еўропы «Барысаў-Арэна» будзе запаўняцца. Хацелася б пабольш фанатаў, бо мы гуляем не толькі для сябе, але і для іх. І мы, і яны хочам нарэшце дамагчыся адзінай мэты. А іх падтрымка нам вельмі патрэбная.

- Цяпер зменшыліся фанацкія сектары ва ўсіх каманд вышэйшай лігі. У Салігорску дык наогул байкоты ладзяць.

- Я ведаю. Ды і простых заўзятараў мала ходзіць на гульні чэмпіянату. А ў гэтым годзе не падтрымліваць каманду, якая так далёка прайшла ў Лізе Еўропы? Мабыць, у людзей у Салігорску іншыя нейкія інтарэсы.

- Ты спадзяешся, што стадыён будзе збірацца на матчах Лігі Еўропы? Узровень спаборніка гэтаму паспрыяе?

- Мне здаецца, усё будзе залежаць ад вынікаў першых двух гульняў. Я думаю, што на хатні матч з «Фіярэнцінай», прынамсі, я спадзяюся, збярэцца стадыён. Усё ж спаборнік сусветнага ўзроўню, з топ-чэмпіянату.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках