5 траўня 2024, Нядзеля, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Бубновіч здабыў «бронзу» на ЧС у стральбе

1
Віталь Бубновіч здабыў «бронзу» на ЧС у стральбе

Яшчэ адзін беларус стаў уладальнікам «бронзы» і алімпійскай ліцэнзіі ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 м у трох паставах.

Віталь Бубновіч паказаў у гішпанскай Гранадзе вынік у 410,0 балы. Чэмпіёнам планеты ў гэтым тыпе праграмы быў кітайскі стралок Чжу Цынан (457,2 балы), а срэбра ў расейца Сяргея Каменскага (456,0), піша БелТА.

Да гэтага ў скарбонцы ў Віталя Бубновіча была яшчэ асабістая бронза ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м, а таксама дзве камандныя ўзнагароды: «срэбра» (разам з Сяргеем Мартынавым і Юрыем Шчарбацэвічам) і «бронза» (з Іллёй Чаргейкам і Юрыем Шчарбацэвічам).

У стральбе з малакалібернай вінтоўкі на дыстанцыі 50 м лежачы беларус Юрый Шчарбацэвіч таксама здабыў алімпійскі пропуск, стаўшы уладальнікам «бронзы» сусветнага першынства.

За ўзнагароды сусветнага першынства і алімпійскія ліцэнзіі змагаюцца больш за 2 тысячы спартоўцаў з 93 краін. Планетарны стралковы форум, які праводзіцца раз у чатыры гады, будзе доўжыцца да 20 верасня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках