7 траўня 2024, aўторак, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі «канвой Пуціна» прывёз у Данбас вайсковую тэхніку

22

Разам з гуманітарным грузам з Расеі баевікам даставілі камандна-штабную машыну Р-142.

Адпаведнае фота ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» апублікаваў карыстальнік Сяргей Навумовіч. На ім бачна, як машыну выгружаюць з белага КамАЗа ўчора днём у Луганску.

«Жыхары Луган-Дона дачакаліся гуманітарнага груза. Камандна-штабная машына (КШМ) Р-142 прызначаная для забеспячэння кіравання войскамі і арганізацыі радыёсувязі», - адзначыў аўтар фота.

Нагадаем, учора раніцай першая калона з 70 расейскіх КамАЗзаў перасекла мяжу і высунулася ў бок Луганску. З невялікім інтэрвалам за першай групай рушыла ўслед яшчэ пяць, кожная па 35 машын. Пасля прыбыцця ў Луганск кожная з груп разгружалася на сваім складзе і пасля заканчэння разгрузкі па чарзе вярталася ў бок горада Данецка Растоўскай вобласці.

Як паведамілі раней у прэс-службе Паўднёвага мытнага ўпраўлення, да 8.00 мск расейскія мытнікі завяршылі афармленне ўсіх машын з другога канвою,, пасля чаго грузавікі пакінулі зону мытнага кантролю і выехалі на тэрыторыю Украіны. Усяго ў канвоі каля 200 грузавікоў. Раней у інтэрнэце ўжо выкладваліся фота, на якіх было відаць, што ў КамАЗах ёсць і вайсковая тэхніка.

Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа паведамілі, што не суправаджаюць гуманітарны канвой. Акрамя таго, у Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заявілі, што не атрымалі доступу да агляду грузу.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках