8 траўня 2024, Серада, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наем і Лешчанка ідуць на выбары паводле спісу Парашэнкі

1
Наем і Лешчанка ідуць на выбары паводле спісу Парашэнкі

Журналісты Мустафа Наем і Сяргей Лешчанка будуць удзельнічаць у парламенцкіх выбарах ад Блока Пятра Парашэнкі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" паведаміў кіраўнік Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Зураб Аласанія.

"Спрабую зразумець сваё стаўленне да гэтага. Як кіраўнік НТКУ і гендырэктар першага нацыянальнага, злуюся на жыццё. Толькі запусціўшы "НайемTime" і вось-вось збіраючыся запусціць на Першым "Off the record" з Мустафой і Сяргеем Лешчанкам у якасці вядучых, цяпер, аж да канца выбараў, вымушаны буду абодвум "адмовіць ад дома". Сённяшні Мус з Паўлам Клімкіным, верагодна, быў другім і пакуль апошнім выпускам. Усе планы з імі пераносяцца на лістапад (магчыма)", - адзначыў Аласанія.

Нагадаем, раней дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Луцэнка заявіў, што ў першую пяцёрку выбарчага спісу партыі Блок Пятра Парашэнкі, верагодна, увойдзе палкоўнік Паветраных сіл Украіны Юлій Мамчур.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках