8 траўня 2024, Серада, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейка: Не хачу, каб жаўнеры РФ паміралі на чужой зямлі, як акупанты

15
Расейка: Не хачу, каб жаўнеры РФ паміралі на чужой зямлі, як акупанты

Расейка Маша Рабікава напісала зварот да суайчыннікаў з заклікам прыняць удзел у Маршы міру, запланаваным на 21 верасня.

Пра гэта яна напісала ў «Фэйсбуку».

«Чаму я іду на Марш міру?

Я не хачу, каб расейскія жаўнеры паміралі на чужой зямлі, як акупанты, забіваючы сваіх братоў-украінцаў, не хачу, каб гінулі мірныя людзі, дзеці...Спачатку Пуцін умела скарыстаўся нестабільнай сітуацыяй ва Украіне, праблемамі і неразуменнем паміж яе усходам і захадам, якія маглі б быць урэгуляваны мірна. Ён узброіў усход Украіны, паслаў сваіх людзей у якасці кіраўнікоў, працягваючы падкідваць дровы ў цьмеючыя вуглі.

Цяпер прысутнасць расейскіх войскаў ва Украіне схаваць ужо немагчыма, паміж Расеяй і Украінай ідзе неабвешчаная вайна. Гінуць расейскія салдаты тэрміновай службы, якіх хаваюць таемна ў безназоўных магілах. Вайна, якая пастаянна распальваецца звонку, не дае адужэць украінскай дэмакратыі, робіць жорсткімі людзей...Усё гэта пагаршаецца жахлівай хлуснёй і прапагандай нянавісці з боку расейскіх СМІ. Людзі стаміліся ад вайны. Але не толькі за мір я хачу выйсці. Калісьці я ездзіла на Майдан, каб падтрымаць братэрскі народ, які хацеў свабоды і перамогі над карупцыяй. Цяпер я выходжу яшчэ і за дэмакратычны выбар Украіны. А галоўнае, я выходжу за гонар сваёй краіны, каб паказаць, што ў Расеі ёсць яшчэ іншая воля, акрамя волі Пуціна.

Я не хачу асацыявацца з хеўрай бандытаў, якія сеюць варожасць паміж народамі, дзейнічаючы выключна ў сваіх інтарэсах. Я не хачу, каб гэтая хеўра выступала ад асобы маёй Радзімы, ад майго твару. Вельмі спадзяюся, што на марш прыйдзе дастаткова народу, што наша слова ўсё ж такі прагучыць!» - піша дзяўчына.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках