7 траўня 2024, aўторак, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежнікі павіншавалі беларусаў з угодкамі Аршанскай бітвы

4

Студэнты Пекінскага ўніверсітэта з розных краін звярнуліся да беларусаў.

Яны сказалі некалькі слоў з вядомай песні «Бітва пад Оршай», павіншаваўшы такім чынам нашых суайчыннікаў з гадавінай перамогі ў бітве, піша orsha.eu.

Студэнты кажуць «Слаўся, князь Астрожскі» і «Слава Воршы ўжо не горшая». У некаторых маладых людзей гэта атрымліваецца дастаткова добра, мабыць, праз блізкасць іх мовы да нашай, а вось асобным хлопцам і дзяўчатам цяжка вымавіць некалькі беларускіх слоў.

Бітва пад Оршай адбылося 8 верасня 1514 г падчас чарговай вайны з Маскоўскім княствам, калі маскоўскія войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі і Літвы. Адным з галоўных герояў бітвы быў гетман Канстанцін Астрожскі. Менавіта ён быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое цалкам разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска.

Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі толькі ў канцы 80-х. А ў 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. 8 верасня 1992 года ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 салдат запасу. Тады ўдзельнікі гэтай прысягі падвяргаліся ціску з боку ўладаў, але праз вельмі кароткі час прысягу на вернасць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках