7 траўня 2024, aўторак, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Валент і Андрэй Герасімчук сталі чэмпіёнамі свету

4

У Менску завяршылася серыя турніраў у розных відах адзінаборстваў, якая праходзіла пад скляпеннямі Белдзяржцырка.

У спаборніцтвах «Бітва тытанаў», дзе ўдзельнічалі байцы-цяжкавагавікі паводле правіл К-1 (разнавіднасць кікбоксінгу), перамогу атрымаў мянчук Андрэй Герасімчук. У першым паядынку ён адолеў Кулібалі з Францыі, а ў фінале быў мацнейшым за кітайца Ванг Чангуанга. У паядынку за тытул чэмпіёна свету ў муай тай, сталічны баец Дзмітрый Валент датэрмінова перамог тайца Панома. У першым раўндзе прадстаўнік Тайланда рассек брыво Валенту, а ў другім Дзмітрый накаўтаваў спаборніка. Дзмітрый Варэц з Гародні ў рэйтынгавай дуэлі таксама накаўтаваў bтайца Ранграві, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Менск-Навіны».

Шматразовы чэмпіён свету ў муай тай Андрэй Кулебін у 1/8 фіналу турніру «Top King World series» аднагалоснай пастановай суддзяў быў мацнейшы за іранца Эйса. Баі 1/4 фіналу пройдуць у лістападзе ў Ганконгу. Апанент Кулебіна вызначыцца шляхам жэрабя. Турнір транслявалі ў 170 краінах, толькі ў Кітаі аўдыторыя гледачоў налічвала 300 мільёнаў чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках