7 траўня 2024, aўторак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканца ў КНДР пасадзілі на 6 гадоў за парваную візу

12
Амерыканца ў КНДР пасадзілі на 6 гадоў за парваную візу

Суд Паўночнай Карэі прысудзіў грамадзяніна ЗША Мэцью Мілера Тода да шасці гадоў зняволення ў працоўным лагеры.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на дзяржаўнае інфармагенцтва ЦТАК.

Амерыканец прызнаны вінаватым ва ўчыненні "варожых дзеянняў на тэрыторыі КНДР", хаця затрымалі яго прама на мяжы. 24-гадовы Мілер быў затрыманы 10 красавіка. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, прычынай арышту паслужылі яго "неадэкватныя паводзіны пры праходжанні фармальнасцяў на мяжы". Паводле некаторых звестках, ён парваў паўночнакарэйскую візу ў сваім пашпарце і заявіў, што мае намер атрымаць прытулак у краіне.

Дэталі судовага працэсу мясцовыя СМІ не прыводзілі.

У сярэдзіне траўня ўлады Паўночнай Карэі паведамілі аб затрыманні амерыканца Джэфры Эдварда Фоўла.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках