7 траўня 2024, aўторак, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заолагі-абаронцы патрабуюць прыняцця закона «Аб абароне жывёл»

45
Заолагі-абаронцы патрабуюць прыняцця закона «Аб абароне жывёл»

За прыняцце закона пачаўся збор подпісаў.

Зварот будзе адпраўлены ўладам Беларусі, піша БелаПАН.

Каардынатары кампаніі "Не жорсткаму звароту з жывёламі" пачалі збор подпісаў пад зваротам за прыняцце закона "Аб абароне жывёл" ("Аб абыходжанні з жывёламі"). Неабходнасць яго прыняцця аўтары звароту матывуюць тым, што ў краіне "квітнее жорсткасць" у дачыненні да хатніх жывёл. "Іх выкідваюць, нагуляўшыся, калечаць і нават забіваюць, у вяснова-восеньскі перыяд выпадкі забойства або жорсткага збавення ад нованароджанага прыплоду не паддаюцца падліку", - гаворыцца ў звароце.

Пры гэтым заолагі-абаронцы адзначаюць: "калі ў Менску і іншых буйных гарадах існуе адлоў і непрацяглае ўтрыманне перад усыпленнем адлоўленых катоў і сабак, то ў іншых населеных пунктах жывёл забіваюць пасярод белага дня і часцяком тым, што трапіцца пад руку".

"Даўно прыйшоў час далучыцца да цывілізаваных краін, у якіх праблема кантролю колькасці бяздомных жывёл развязваецца гуманным чынам, а за жорсткае абыходжанне з жывёламі прадугледжаная сур'ёзная адказнасць", - гаворыцца ў звароце.

Падпісаць зварот можна на сайце zvarot.by. "Дакумент, падрыхтаваны з дапамогай гэтага электроннага сэрвісу, мае юрыдычнае значэнне і абавязковы да разгляду інстанцыяй, у якую накіраваны, што адрознівае яго ад іншага роду петыцый", - падкрэсліваюць заолагі-абаронцы.

Варта адзначыць, што ў 2013 і 2014 гадах заолагі-абаронцы ўжо накіроўвалі аналагічныя калектыўныя звароты ў адміністрацыю Лукашэнкі, Міністэрства замежных спраў, Генеральную пракуратуру, МУС і іншыя ведамствы.

У сярэдзіне чэрвеня гэтага года прадстаўнікі кампаніі "Не жорсткаму звароту з жывёламі" сустракаліся з кіраўніком пастаяннай камісіі ў заканадаўстве "палаты прадстаўнікоў" Людмілай Міхальковай. Ад яе стала вядома, што дэпутаты планавалі прыняць папраўкі ў Крымінальны кодэкс у вяснова-летнюю сесію, аднак адклалі разгляд гэтага пытання на кастрычнік.

Варта адзначыць, што беларускі "парламент" ужо тройчы спрабаваў прыняць закон "Аб абыходжанні з жывёламі", але ва ўсіх выпадках праект быў адкліканы праз рэзкую крытыку грамадскасці. Прадстаўнікі абарончых арганізацый неаднаразова заяўлялі, што прапанаваныя праекты закона не забяспечваюць абарону жывёл ад жорсткага абыходжання.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках