7 траўня 2024, aўторак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч: Расейцы падыходзяць і шэптам кажуць "дзякуй"

31
Андрэй Макарэвіч: Расейцы падыходзяць і шэптам кажуць "дзякуй"

Далёка не ўсе жыхары Расеі падтрымліваюць агрэсіўную палітыку Крамля.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» піша вядомы музыкант Андрэй Макарэвіч, які не раз крытыкаваў улады сваёй краіны.

«Заходжу ў сетку, звыкла атрымліваю шквал какашак і праклёнаў. Какашкі ляцяць з любой нагоды - скажам, мая фатаграфія або штосьці сказаў (а апошнім часам я і не кажу - куча фейкометаў працуе ад майго імя). Але вось я выходжу з дому, лячу ў іншы горад, проста іду па Маскве. І карціна мяняецца на сто восемдзесят градусаў: людзі ўсміхаюцца, падыходзяць, ціснуць руку, кажуць "дзякуй" - часам шэптам, часам зусім гучна. І такіх я сустракаю па 20 - 30 чалавек у дзень. Як кажа Більжо, трэба падумаць на гэтую тэму», - піша ён.

Нагадаем, 2 кастрычніка Андрэй Макарэвіч і «Машына часу» выступяць у беларускім Віцебску.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках