8 траўня 2024, Серада, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

16 верасня - першыя начныя прымаразкі

4
16 верасня - першыя начныя прымаразкі

Сіноптыкі папярэджваюць аб будучых начных прымаразках.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Гідраметцэнтры.

"16-17 верасня (аўторак-серада) уначы месцам у паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі чакаюцца слабыя прымаразкі да -2°C", - гаворыцца ў паведамленні.

У Менску бліжэйшай ноччу, 15 верасня, прагназуецца плюс 7-9°C. Удзень у панядзелак будзе воблачна і прахалодна, тэмпература паветра плюс 10-12°C, але без ападкаў. Вецер усходні, 4-6 м/с.

16 верасні, у аўторак, начная тэмпература ў сталіцы складзе плюс 7-9°C, дзённая 13-15 вышэй за нуль. Чакаюцца суцэльная воблачнасць і ўсходні вецер 4-6 м/с.

У сераду, 17 верасня, пацяплее, дзённая тэмпература дасягне плюс 16-18°C, начная 8-10°C. Чакаецца яснае надвор'е пры слабым (3-5 м/с) усходнім ветры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках