7 траўня 2024, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ абстрэльваюць аэрапорт Данецка з цяжкай артылерыі (Відэа)

9

Нягледзячы на замірэнне, баевікі і расейскія войскі спрабуюць захапіць аэрапорт Данецка.

Ён застаецца адзінай часткай абласнога цэнтра, якая знаходзіцца пад кантролем украінскіх войскаў.

Абстрэл аэрапорта вядзецца з цяжкай артылерыі, паведамляюць мясцовыя жыхары, якія выкладваюць відэа на канале «Тыповы Данецк» у YouTube.

Раней стала вядома аб тым, што ноч 14 верасня прайшла без актыўных вайсковых дзеянняў, перыядычна раздаваліся адзінкавыя стрэлы з буйнакаліберных гармат, паведамляе прэс-служба гарадской рады. Паводле стану на 9.30 абстаноўка ў горадзе заставалася напружанай. Жыхары паведамлялі аб тым, што ў Ленінскім, Пятроўскім і Кіраўскім раёнах чутныя гукі залпаў.

Камунальныя службы, якія забяспечваюць жыццядзейнасць горада, працуюць у штатным рэжыме. Грамадскі транспарт рухаецца згодна з графікам «выхаднога дня».

Учора ўдзень у Данецку ва ўсіх раёнах была чуваць кананада. Акрамя таго, мясцовыя жыхары паведамлялі аб абстрэлах сепаратыстамі Данецка, Макеевкі і аэрапорта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках