7 траўня 2024, aўторак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На праспекце Пераможцаў біліся рыцары і лучнікі

4

На скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў у беларускай сталіцы праходзіць гістарычны фестываль «Менск старадаўні».

Свята пачалося 13 верасня а 10.67 (гэта значыць а 11.07) - так арганізатары абыгралі год нараджэння Мінска, 1067-мы. Яго ўдзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх, хто загінуў за апошнія дзесяць стагоддзяў, баронячы беларускую зямлю. Чальцы клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расеі, Украіны падрыхтавалі для гледачоў конны рыцарскі турнір, спаборніцтва лучнікаў і арбалетчыкаў, рэканструкцыю вайсковых дзеянняў 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў, штурм замка, піша БелаПАН.

Алег Шпілеў, суарганізатар фестывалю, распавёў: «Кожны год мы ладзім тут свята, каб людзі маглі паглядзець, як былі ўзброеныя і экіпіяваныя воіны - нашыя продкі, як ставілі палявы лагер у розныя гістарычныя эпохі. Акрамя таго, паспрабуем прадэманстраваць некаторыя страявыя прыёмы: выставім строй цяжкай пяхоты, патлумачым людзям, чым, да прыкладу, адрозніваецца гусар ад цяжкага або лёгкага пяхотніка, хто такія драгуны. Прыехалі нашыя добрыя сябры з Санкт-Пецярбурга, якія прэзентуюць ваяроў двух эпох - кавалерыю Першай сусветнай і напалеонаўскіх ваяроў».

Закончыцца фестываль вечарам выступам гурта сярэднявечнай беларускай музыкі «Стары Ольса».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках