7 траўня 2024, aўторак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фасад касцёла ў Гародні вярнулі драўляных апосталаў

4

Іх знялі ў лютым для рэстаўрацыі і вярнулі назад праз сем месяцаў.

Апосталу Пятру, які стаіць у левай нішы, пазалацілі вялікі ключ, а апосталу Паўлу, што займае правую, - меч. Кожны трымае таксама разгорнутую кнігу, якую пакрылі срэбнай фальгой. Усе працы выканалі рэстаўратары Уладзімір Кіслы з Гародні і Мікалай Леля з Менска. Для гэтага былі выкарыстаныя сусальнае золата і срэбра, перадае «Радыё Свабода».

Драўляныя вулічныя скульптуры сёння рэдкая з'ява для Беларусі, іх захавалася вельмі мала. Настаяцель Ян Кучынскі зрабіў дапушчэнне, што драўляныя апосталы стаяць на фасадзе з часоў пабудовы храма - у 1663 годзе. Гэта выклікала скептычную рэакцыю некаторых гісторыкаў, якія мяркуюць, што такі доўгі час скульптуры не вытрымалі б.

Уладзімір Кіслы, аднак, мяркуе, што драўляныя апосталы цалкам могуць быць аднагодкамі храма. Яны вырабленыя з лістоўніцы, якія растуць на Гарадзеншчыне. Са спіны яны выдзеўблены - так рабілі некалі чаўны, каб дрэва не лопалася.

Яно было добра апрацаванае старымі майстрамі, кажа Кіслы, таму лёгка рэжацца. Тады як іглічныя пароды не вельмі прыдатныя як матэрыял для скульптара.

Кансервацыя і рэстаўрацыя старых скульптур доўжылася два з паловай месяцы, сказаў Уладзімір Кіслы. Паасобныя страчаныя часткі былі выкананыя з лістоўніцы, прывезенай з Мастоў. Прасушыўшы рэпаліся скульптуры пры вулічнай тэмпературы, а затым у памяшканні, іх ачысцілі ад напластаванняў старой фарбы, апрацавалі і пакрылі фарбай. Цяпер яны выглядаюць як новыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках