7 траўня 2024, aўторак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герман Грэф: Сітуацыя значна горшая, чым у санкцыях напісана

29
Герман Грэф: Сітуацыя значна горшая, чым у санкцыях напісана

Санкцыі ЕЗ і ЗША пагаршаюць валютную пазіцыю ўсёй банкаўскай сістэмы Расеі.

У краіне ўжо ёсць праблемы з валютнай ліквіднасцю. Пра заявіў прэзідэнт "Ашчадбанка Расеі" Герман Грэф, пішуць "Ведомости".

"Замежныя рынкі дэ-факта ўжо закрытыя - ні да трох месяцаў, ні да трыццаці дзён рэальна прадоўжыць фінансаванне ўжо нельга, - заявіў ён. - Дэ-юрэ санкцыі пагаршаюць становішча, але дэ-факта нічога новага не дадаюць, акрамя таго, што сітуацыя цяпер значна горшая, чым у гэтых санкцыях напісана".

Санкцыі, паводле ягоных слоў, пагаршаюць валютную пазіцыю ўсёй банкаўскай сістэмы, усіх расейскіх прадпрыемстваў і ўжо ёсць праблемы з валютнай ліквіднасцю. Банкі шукаюць іншыя варыянты валютнага фандавання, бо ва ўсіх ёсць жа абавязанні ў валюце.

Герман Грэф сцвярджае, што Ашчадны банк разглядае ўсе варыянты прыцягнення валюты: "Не крэдыты, але розныя варыянты прыцягнення валютнай ліквіднасці ад ЦБ намі вывучаюцца".

Нагадаем, санкцыі ЕЗ і ЗША супраць Расеі абрынулі рубель да рэкорднага мінімум і значна знізілі кошт нафты.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках