8 траўня 2024, Серада, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржстандарт забараніў прадаваць кітайскія арэлі для дзяцей

3
Дзяржстандарт забараніў прадаваць кітайскія арэлі для дзяцей

Гомельская абласная інспекцыя Дзяржстандарту правяла праверку ПГУП «КітанЭкспа», якое імпартуе цацкі ў Беларусь і краіны Мытнага саюза.

У выніку выяўленая прадукцыя, якая неадпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Як высветлілася, партыя арэляў Butterfly кітайскага вытворчасці не адпавядала патрабаванням бяспекі, што ўстаноўленыя ў тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза. Канструкцыя перакладзіны, якая сцягвае апорныя рамы ў арэлях, стварала рызыку траўмавання малых. Шарнірнае злучэнне не забяспечвала жорсткую фіксацыю. Нават пры нязначным высілку ўтвараліся шчыліны, у якіх дзіця магло заціснуць пальцы. Нягледзячы на дэфекты ў канструкцыі расейскі орган сертыфікацыі ТАА «Альсена» (г. Масква) выдаў беларускаму імпарцёру сертыфікат адпаведнасці. Пры гэтым пратакол яе выпрабаванняў прадстаўлены не быў. Гэта дае падставы меркаваць, што сертыфікат выдадзены неабгрунтавана, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі.

ЧТУП «КітанЭкспа» выдадзенае прадпісанне аб забароне рэалізацыі арэляў на суму больш за Br20 млн, піша «Гомельская праўда».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках