7 траўня 2024, aўторак, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр акцёр Барыс Хімічаў

10
Памёр акцёр Барыс Хімічаў

Савецкі і расейскі актор тэатра і кіно, народны артыст Расеі Барыс Хімічаў памёр у нядзелю 14 верасня, у Маскве на 82-м годзе жыцця.

Пра гэта паведаміў ягоны сябар актор Станіслаў Садальскі, піша Lenta.ru.

«Памёр Барыс Хімічаў - выдатны актор старой школы, вучань старэйшыны МХАТа Паўла Масальскага», - напісаў ён у сваім ЖЖ. Садальскі паведаміў, што тры гады таму ў Хімічава памерла жонка, а затым у актора здарыўся інфаркт.

Пра тое, калі пройдзе пахаванне, пакуль невядома.

Барыс Хімічаў нарадзіўся 12 студзеня 1933 года ў вёсцы Баламутаўка Хмяльніцкай вобласці Украіны. У 1964 годзе ён скончыў школу-студыю МХАТ, працаваў у Тэатры імя Маякоўскага, у Тэатры імя Массавета. Хімічаў вядомы сваім удзелам у такіх папулярных фільмах, як «ТАСС упаўнаважаны заявіць», «Вяртанне рэзідэнта», «Чорны трохкутнік», «Балада пра доблеснага рыцара Айвенга», «Аты-баты, ішлі салдаты» і іншых.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках