3 траўня 2024, Пятніца, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Лівіі затанула судна з 250 мігрантамі

1
Ля берагоў Лівіі затанула судна з 250 мігрантамі

Карабель, у якім знаходзіліся да 250 эмігрантаў з Афрыкі, спрабаваў дасягнуць еўрапейскіх берагоў.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка вайскова-марскога флоту краіны.

Паводле папярэдніх звестак, судна перавярнулася недалёка ад Таджура, на ўсход ад сталіцы краіны, горада Трыпалі, піша РБК.

«У моры плавае шмат трупаў», - распавёў ён. З ягоных слоў, шанцаў знайсці тых, хто выжыў мала. Дагэтуль выратаваны толькі 26 чалавек. Сярод пасажыраў судна было шмат жанчын.

Цягам многіх гадоў мігранты накіроўваюцца ў Еўропу, у асноўным у Італію, з Паўночнай Афрыкі, у асноўным праз Лівію, у малапрыстасаваных для марскога падарожжа суднах. Паводле звестак італьянскіх уладаў, у 2014 годзе больш чым 100 тыс афрыканцаў дасягнулі іх берагоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках