3 траўня 2024, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы прапануе адключыць Euronews

15
Дэпутат Дзярждумы прапануе адключыць Euronews

У Дзярждуме прапанавалі забараніць вяшчанне ў Расеі канала навін Euronews.

Адпаведны зварот у Роскомнадзор накіраваў дэпутат-«адзінарос» Міхаіл Маркелаў, пішуць «Известия».

Падставай для звароту паслужыў паказаны 12 верасня Euronews сюжэт аб расстрэле ўкраінскімі вайскоўцамі партрэта прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, стылізаванага пад вобраз Адольфа Гітлера. Як мяркуе дэпутат, гэты рэпартаж накіраваны на распальванне нянавісці і варожасці, а таксама прыніжае годнасць не толькі прэзідэнта, але і ўсіх расейцаў. У сувязі з гэтым парламентарый просіць Роскомнадзор правесці праверку дзейнасці тэлеканала.

«Гэтая інфармацыйная правакацыя - чарговы доказ палітыкі двайных стандартаў, якая праводзіцца Еўропай. Мэта гэтага прыёму - нацкаваць Еўропу супраць Расеі, якая ніколі б не стала паказваць Мэркель у выглядзе Евы Браўн або сюжэт, у якім людзі ў касцюмах «Ку-клукс-клана» няславяць партрэты Абамы. Гэта прыніжэнне і абраза нашага нацыянальнага лідэра і ў ягонай асобе ўсяго расейскага народу, і гэта не красіць цывілізаваную і карэктную Еўропу. І вінаватыя павінны панесці пакаранне», - заявіў Маркелаў.

Раней прэтэнзіі да Euronews паўсталі ва ўкраінскіх уладаў. У сярэдзіне жніўня 2014 Нацыянальная рада тэлевізіі і радыёвяшчання Украіны распарадзілася адключыць вяшчанне рускамоўнай версіі тэлеканала, палічыўшы, што ён з'яўляецца «прыладай расейскай прапаганды».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках