3 траўня 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп: Пётр Марцаў умеў збіраць лепшых журналістаў

7
Ірына Халіп: Пётр Марцаў умеў збіраць лепшых журналістаў

Сёння пройдзе развітанне з Пятром Марцавым.

Журналістка Ірына Халіп, чалавек, які быў побач з Марцавым многія гады, якому ён у канцы 90-х даверыў быць рэдактарам газеты «Імя», распавяла пра яго ў інтэрв'ю «Комсомольской правде в Беларуси».

«Пеця быў унікальным чалавекам для свайго часу, - кажа яна. - Калі б ён нарадзіўся не ў Савецкім Саюзе, а дзе-небудзь у Амерыцы, у Францыі, у Аўстраліі, ён бы да 30 гадоў быў калі б не мільярдэрам, то мультымільянерам. Мы ўсе, журналісты, скончылі савецкі журфак, дзе нас не вучылі мэнэджмэнту, а вучылі асвятляць з'езды партыі. А Марцаў са сваёй філалагічнай адукацыяй разумеў, як рабіць газету, каб яна прыносіла прыбытак. Газету «Імя» ён стварыў на тыя грошы, якія прыносіла газета «БДГ».

І было вельмі шкада, што тое, што было зачаткамі медыя-імперыі, стала развальвацца. Не праз віну Марцава, не праз віну журналістаў, а праз віну тых, хто кантраляваў медыйныя працэсы. І яшчэ Марцаў умеў збіраць лепшых журналістаў. Усе, хто працаваў калісьці ў «БДГ», рэалізаваліся. Першыя кіраўнікі «БДГ», якія сышлі і стварылі свой праект пад назвай «Белгазета» - таксама заслуга Марцава. Ён іх зрабіў тымі, хто яны цяпер ёсць. Магу сказаць, што газета «Імя», у якой я працавала з моманту заснавання і да яе закрыцця, - напэўна, лепшы час у маім жыцці»

Цырымонія развітання з Пятром Марцавым адбудзецца сёння ў Менску ў рытуальнай зале на Альшэўскага з 12.00 да 15.00.

Вядомы выдавец і журналіст памёр вечарам 13 верасня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках