3 траўня 2024, Пятніца, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар музея ў Заслаўі адкрыў выставу аб Заходняй Беларусі пад сваю адказнасць

2

Выстава адкрытая, але прыпыненая на час узгадненняў з ідэолагамі.

Такую пастанову прыняў дырэктар Заслаўскага музея-запаведніка Мікалай Паграноўскі, піша «Наша Нiва».

«Майце мужнасць спакойна ўспрымаць нашу гісторыю!», - заявіў ён падчас адкрыцця мерапрыемства.

Цікавасць да выставы вялікі, піша «Новы час».

На днях наведаць мерапрыемства збіраецца нашчадак знакамітага роду Мацей Радзівіл. Пра гэта паведаміў Ігар Мельнікаў, гісторык і калекцыянер, які падаў для выставы артэфакты і дакументы са сваёй калекцыі. Выстава прымеркаваная да 75-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, якая прыйшла на заходнебеларускія землі ў верасні 1939 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках