3 траўня 2024, Пятніца, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан намякнула на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах

5
Хілары Клінтан намякнула на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах

Былая дзяржсакратарка ЗША намякнула на свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.

Такую заяву, як паведамляе Associated Press, яна зрабіла ў нядзелю 14 верасня, на з'ездзе Дэмакратычнай партыі ў штаце Аёва, паведамляе Lenta.ru.

«Прывітанне, Аёва. Я вярнулася!»- заявіла Хілары Клінтан, выступаючы перад 10 тысячамі актывістаў. Былая дзяржсакратарка не стала наўпрост казаць пра свой удзел у прэзідэнцкай кампаніі, пажартаваўшы, што прыехала на з'езд «дзеля стэйка».

Пры гэтым Клінтан адзначыла, што на з'ездзе сабралася «занадта шмат людзей, якія захопленыя толькі прэзідэнцкай кампаніяй». «Мяне таксама вельмі хвалюе прэзідэнцкая кампанія», - дадала яна.

Хілары Клінтан, што ў 2013 годзе склала паўнамоцтвы дзяржсакратаркі ЗША, пакуль афіцыйна не заяўляла аб сваім намеры балатавацца ў прэзідэнты. Між тым, яна ўважаецца адным з самых моцных кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі. У 2008 годзе Хілары Клінтан ужо ўдзельнічала ў прэзідэнцкай кампаніі і была асноўным канкурэнтам Барака Абамы ўнутры партыі. Тым не менш, тады большасць дэмакратаў падтрымалі кандыдатуру цяперашняга прэзідэнта.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках