3 траўня 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свет рыхтуецца да вайны з «Ісламскай дзяржавай»

1
Свет рыхтуецца да вайны з «Ісламскай дзяржавай»

Сёння ў Парыжы пройдзе міжнародная канферэнцыя што да сітуацыі ў Іраку і Сірыі.

Яна адбудзецца з удзелам «пяцёркі» пастаянных сябраў Рады бяспекі ААН, прадстаўнікоў Лігі арабскіх дзяржаў, Багдада і ягоных суседзяў у рэгіёне - агулам блізу 20 краін, піша «Коммерсант». Расею будзе прадстаўляць Сяргей Лаўроў.

Вынікам канферэнцыі павінна стаць стратэгія барацьбы з радыкальнай групоўкай «Ісламская дзяржава» (ІД), а таксама пашырэнне спісу ўдзельнікаў антытэрарыстычнай кааліцыі на чале з Вашынгтонам, пра якую ў сваім звароце да нацыі 11 верасня заявіў Барак Абама.

У канцы верасня пройдзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН, на якім сілы кааліцыі разлічваюць атрымаць мандат на правядзенне аперацыі, піша NEWSru.com.

Усяго ў Парыжы збяруцца прадстаўнікі блізу 20 краін, у тым ліку «пяцёрка» пастаянных сябраў Рады бяспекі ААН, прадстаўнікоў Лігі арабскіх дзяржаў і суседзяў Ірака па рэгіёне. Як заявіў агенцтву Reuters суразмоўца, знаёмы з ходам падрыхтоўкі канферэнцыі, яе ўдзельнікам трэба будзе адказаць на пытанні, якія маюць ключавое значэнне для падрыхтоўкі аперацыі супраць ІД: хто з хаўруснікаў будзе наносіць удары, хто будзе пастаўляць зброю, а хто - даваць выведдадзеныя. Крыніца ўдакладніла: дамоўленасці, якіх атрымаецца дасягнуць, «застануцца ў закрытым карыстанні».

Сёння міністр абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыан падчас візіту ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты заявіў, што для барацьбы з ІД Парыж плануе рабіць выведвальныя палёты над тэрыторыяй Ірака, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Забойства брытанскага закладніка Дэвіда Хэйнс падагравала рашучасць Вялікабрытаніі і ААН выпрацаваць меры процідзеяння ІД.

Як паведамляе BBC, брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран паабяцаў адкрыць «паляванне» на катаў Хэйнса і іншых забойцаў з ІД. «Гэта не мусульмане, гэта монстры», - падкрэсліў прэм'ер.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках