3 траўня 2024, Пятніца, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Парубій: Мэтай Пуціна застаецца захоп васьмі абласцей Украіны

3
Андрэй Парубій: Мэтай Пуціна застаецца захоп васьмі абласцей Украіны

Улады Расеі працягнуць дэстабілізаваць сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны.

Пра гэта былы сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Парубій сказаў у эфіры тэлеканала «Интер», паведамляюць "Украинские новости".

«Планы Пуціна не спыняцца тут: яму цяпер выгадна замарозіць канфлікт, таму так шмат сваіх дзеячаў ён перакінуў з Прыднястроўя сёння на Данбас... Ягоная мэта - тыя самыя 8 паўднёва-ўсходніх абласцей, ягоная мэта - дэстабілізацыя. І мы знаходзім факты, калі тыя самыя людзі, якія збіралі «цітушак» на Майдане, якія ўздымалі расейскія сцягі, сёння ўжо выходзяць з нібыта сацыяльнымі лозунгамі для таго, каб разбалансаваць [сітуацыю] у абласцях», - падкрэсліў Парубий.

На ягоную думку, адна з асноўных задач украінскіх уладаў - мабілізаваць міжнародную супольнасць для эканамічнага ціску на Расею.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках