3 траўня 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

853 чалавекі застаюцца ў Данбасе ў палоне ў тэрарыстаў

853 чалавекі застаюцца ў Данбасе ў палоне ў тэрарыстаў

408 чалавек уважаюцца прапаўшымі без вестак.

Паводле стану на 13 верасня ў палоне ў сепарастыстаў на Данбасе застаюцца 853 чалавекі. Пра гэта паведамляе Цэнтр вызвалення палонных на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Таксама апублікаваныя поўныя спісы асоб, якія знаходзяцца ў палоне або прапалі без вестак. Зрэшты, у Цэнтры адзначылі, што ў спісах могуць быць недакладнасці.

У той жа час, нагадаем, 14 верасня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што з палону вызваленыя яшчэ 73 чалавекі. Такім чынам, хутчэй за ўсё, у спісе могуць утрымлівацца прозвішчы і ўжо вызваленых вайскоўцаў.

Раней Цэнтр вызвалення палонных ужо публікаваў спіс палонных, прадстаўлены сепаратыстамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках