3 траўня 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс даляра ўпершыню перавысіў 38 расейскіх рублёў

7
Курс даляра ўпершыню перавысіў 38 расейскіх рублёў

Курс даляра на адкрыцці Маскоўскай біржы ў панядзелак, 15 верасня, упершыню ў гісторыі перавысіў 38 рублёў.

Паводле стану на 10:00 мск (09:00 паводле Менску) ён вырас на 24 капейкі ў параўнанні з узроўнем закрыцця папярэдняга дня і дасягнуў адзнакі 38,02 рубля. Акрамя таго, вырас і курс еўра. Еўрапейская валюта ўмацавалася да рубля на 25 капеек да 49,20 рубля, піша Lenta.ru.

Пры гэтым кошт бівалютнага кошыка, які складаецца з 0,45 еўра і 0,55 даляра, таксама павялічыўся на 24 капейкі і дасягнула ўзроўню 43,05 рубля.

Папярэдні рэкорд даляр усталяваў падчас гандлёвай сесіі 11 верасня. Тады ягоны курс дасягнуў адзнакі ў 37,51 рубля. Курс еўра склаў 48,44 рубля, а бівалютны кошык - 42,29 рубля.

Паслабленне рубля адбываецца на фоне санкцый, уведзеных у дачыненні да Расеі ЗША і Еўразвяза 12 верасня. Новыя абмежаванні закранулі, у прыватнасці, кампаніі расейскага нафтавага і абароннага сектара. Таксама пад санкцыі патрапілі расейскія банкі, у тым ліку Ашчадбанк.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках