3 траўня 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы даказалі карысць шпацыру для псіхікі

13
Навукоўцы даказалі карысць шпацыру для псіхікі

Людзі, якія ходзяць на працу пешшу або ездзяць на ровары, менш падатныя стрэсам.

Да такіх высноў прыйшлі навукоўцы з Універсітэта Усходняй Англіі, якія правялі апытанне амаль 18 тыс брытанцаў цягам 18 гадоў. Даследаванне паказала, што не толькі прагулка пешшу або на ровары дае станоўчы эфект пры яздзе на працу, але і карыстанне грамадскім транспартам у параўнанні з яздой на машыне, піша gazeta.ru.

У аўтобусе, цягніку і на станцыі людзі могуць расслабіцца, пачытаць. «Наша даследаванне паказала, што чым болей часу людзі праводзяць у сваіх машынах, тым горшым становіцца іх псіхалагічны стан. І адпаведна, людзі адчуваюць сябе лепш, калі доўга ідуць на працу», - мяркуе Адам Марцін ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Preventive Medicine.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках