3 траўня 2024, Пятніца, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бальнічныя для хворых на грып будуць выдаваць адразу на 6 дзён

4
Бальнічныя для хворых на грып будуць выдаваць адразу на 6 дзён

Медыкі прагназуюць сярэднюю інтэнсіўнасць эпідпрацэсу грыпу ў сезоне 2014/2015 гадоў, але абяцаюць выдаваць бальнічныя адразу на 6 дзён.

«Падчас эпідсезона грыпу будзе весціся аднамомантавая выдача лісткоў часовай непрацаздольнасці на тэрмін да 6 дзён», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у медыцынскім ведамстве. Акрамя гэтага, са слоў медыкаў, падчас эпідсезона прадугледжаная магчымасць планавых аглядаў на хаце цяжарных і дзяцей 1-га года жыцця.

У Міністэрстве аховы здароўя праінфармавалі, што «ўжо прымаюцца меры дзеля стварэння ў аптэках пастаяннага запасу супрацьвірусных прэпаратаў для лячэння пацыентаў з ВРІ, сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання, дэзсродкі для апрацоўкі рук і паверхняў; створаны запас лекавых сродкаў ва ўстановах аховы здароўя».

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі эпідпад’ём захворвання на грып у сезон 2014/2015 г мяркуецца з канца студзеня да пачатку лютага з сярэдняй інтэнсіўнасцю эпідпрацэсу. «У этыялагічнай структуры будуць удзельнічаць вірусы грыпу A (A/Texas/50/2012 (H3N2), A/California/7/2009 (HlNl) pdm 2009) і вірус грыпу В (B/Massachsetts/2/2012). Сярод хворых прагназуюцца пераважна дзяці да 14 гадоў. Небяспецы падпадаюць цяжарныя і людзі старэйшыя за 65 гадоў, а таксама тыя, хто ўваходзяць у групу рызыкі развіцця захворвання і постгрыпозных ускладненняў», - паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках