3 траўня 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты і расейскія вайскоўцы абменьваюцца артылерыйскім агнём

11
Тэрарысты і расейскія вайскоўцы абменьваюцца артылерыйскім агнём

Паміж баевікамі і рэгулярнымі падраздзяленнямі арміі РФ адбываюцца перастрэлкі з прымяненнем артылерыі.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Адзначаюцца выпадкі «дружалюбнага агню» паміж фармаваннямі баевікоў і рэгулярнымі падраздзяленнямі арміі РФ. Так, у раёне Дэбальцава артылерыяй тэрарыстаў абстраляная дыверсійна-разведвальная група расейскіх войскаў. Зафіксаваныя і перастрэлкі паміж групамі мясцовых тэрарыстаў, у тым ліку з прымяненнем артылерыі. Паводле нашых звестак, гэтыя інцыдэнты выкліканыя нізкім узроўнем узаемадзеяння паміж фармаваннямі баевікоў, а таксама паміж кіраўніцтвам «ЛНР» і «ДНР» і расейскім камандаваннем», - напісаў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках